У Вашынгтоне пройдзе акцыя салідарнасці з ахвярамі рэжыму Лукашэнкі
- 14.11.2007, 16:12
16 лістапада ў Вашынгтоне пройдзе Дзень салідарнасці з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых беларусаў, з беларускімі палітвязнямі, з усімі ахвярамі таталітарнага рэжыму Лукашэнкі.
Акцыя арганізаваная грамадскай ініцыятывай «Погляд» сумесна з грамадзянскай ініцыятывай «Мы памятаем». Мерапрыемства традыцыйна пройдзе ля будынка амбасады Рэспублікі Беларусь у ЗША па адрасе: 1619 New Hampshire Ave NW, Washington, DC 20009 з 17:00 да 19:00.
Дзень салідарнасці з'яўляецца адкрытым мерапрыемствам: узяць удзел у ім запрашаюцца ўсе жадаючыя.