Якубовіч узначаліў «Белэнерга»
- 15.11.2007, 16:16
Генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі "Белэнерга" стане Павел Якубовіч. Згоду на яго прызначэнне даў сёння Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэнне Уладзіміра Шлыкава генеральным дырэктарам вытворча-гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белмедтэхніка" і Анатоля Цюцюнава генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Керамін".
Таксама дадзеная згода на прызначэнне Аляксандра Ракевіча начальнікам праўлення Генеральнай пракуратуры па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларускім транспартным пракурорам прызначаны Анатоль Дудкін, Ігар Фамін – дырэктарам дэпартамента цэнавай палітыкі міністэрства эканомікі.
Акрамя таго, Лукашэнка пагадзіўся з прызначэннем Віктара Кураша намеснікам міністра культуры Беларусі і прызначыў рэктарам Акадэміі ўпраўлення пры прэзідэнце Беларусі Анатоля Маразевіча.
Заўвага Хартыі’97: Варта адзначыць, што новы кіраўнік "Белэнерга" Павел Якубовіч - цёзка рэдактара "Советской Белоруссии".