BE RU EN

У Расеі пакончыў жыццё самагубствам беларускі акцёр

  • 19.11.2007, 12:04

Паўтара тыдні таму ў Санкт-Пецярбургу здарылася страшная трагедыя. 20-гадовы акцёр Іван Жагораў, знаёмы тэлегледачам па ролях у серыялах «Старшакласнікі» і «ОБЖ» пакончыў з сабою.

У міліцыі, судзячы па ўсім, адна версія: самазабойства, піша "КП-Санкт-Петербург". Жагорава пахавалі на радзіме бацькоў – у Беларусі.

За сваё нядоўгае жыццё Іван паспеў здабыць вядомасць і вялікую колькасць прыхільнікаў і сяброў. Шмат хто цяпер упэўненыя: віной няшчасцю сталі яго не вельмі гарманічныя стасункі з каханай дзяўчынай. Яшчэ адной прычынай трагедыі мог стаць своеасаблівы творчы крызіс Івана. Апошнім часам у яго практычна не было працы ў кіно.

Цяпер, калі Івана Жагорава ўжо няма ў жывых, на яго старонку прыходзяць сотні і сотні каментараў. Усе шчыра смуткуюць з прычыны яго сыхода.

"У Івана было рэдкае спалучэнне сапраўднага таленту, шалёнай харызмы і яркай знешнасці, – гаворыць рэжысёр серыялаў "ОБЖ" і "Старшакласнікі" Максім Дземчанка. –Тыпаж рамантычнага героя, як у Аляксандра Абдулава. Калі ён толькі прыйшоў на кастынг, адразу было відаць, што ў хлопца вялікая будучыня. Акрамя таго, ён быў вельмі светлым чалавекам, вельмі радасным, шчырым. Яго ўсе любілі, ён усім дапамагаў. Мы не ведаем, што здарылася ў той дзень, але напэўна гэта быў проста парыў, хвілінная слабасць, якая, на жаль, стала трагедыяй".

Апошнія навіны