Пачаўся закрыты суд над ідэолагам Лукашэнкі
- 19.11.2007, 12:56
Вярхоўны суд Беларусі ў закрытым рэжыме разглядае справу былога службоўцы адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Холада.
Расследаванне крымінальнай справы праводзілася ў Галоўным упраўленні папярэдняга расследавання МУС. У Вярхоўны суд яна была накіраваная 25 верасня.
Нагадаем, былому буйному службоўцу адміністрацыі прэзідэнта ставіцца ў віну падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры, замах на авалоданне маёмасцю шляхам махлярства ў адмыслова буйным памеры і махлярства, здзейсненае паўторна, у адмыслова буйным памеры.
У.Холада затрымалі супрацоўнікі міліцыі 30 чэрвеня 2007 года. 9 ліпеня яму было прад'яўленае абвінавачванне.
Указам прэзідэнта 16 ліпеня Уладзімір Холад быў звольнены з пасады сябра Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якой знаходзіўся з 26 снежня 2006 года.