BE RU EN

Якубовіч распавёў Лукашэнку пра тое, як з'ездзіў у Ізраіль

  • 19.11.2007, 17:11

Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада прыняў з дакладам галоўнага рэдактара ўстановы адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" Паўла Якубовіча.

Кіраўнік дзяржавы паінфармаваны пра вынікі працоўнай паездкі ў Ізраіль і афіцыйныя сустрэчы з Прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам, кіраўніцтвам Урада і дэпутатамі Кнессета, сустрэчы з кіраўнікамі грамадскіх арганізацый, духоўнымі лідэрамі.

Падчас дакладу закранутыя таксама пытанні, датычныя дзейнасці друкаваных выданняў краіны.

Нагадаем, што 12-га кастрычніка, на прэс-канферэнцыі для расейскіх СМІ ў Менску, Лукашэнка сказаў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад? Страшна было зайсці, свінушнік быў. Гэта ў асноўным габрэйскі быў горад, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі, я вось быў… Я ні ў якім разе не хачу іх пакрыўдзіць, але яны не вельмі клапоцяцца, каб падстрыжаная трава была, як у Маскве, у расейцаў, беларусаў. Такі горад быў".

Міністр замежных спраў Ізраіля Цыпі Ліўні асудзіла заявы Лукашэнкі, адзначыўшы, што "роля лідэра ў тым, каб змагацца з антысемітызмам... а не заахвочваць яго". Яна таксама сказала, што "антысемітызм з'яўляецца, найперш, індыкатарам грамадства, у якім ён праяўляецца, і індыкатарам яго лідэраў".

Апошнія навіны