BE RU EN

Затрыманы заяўнік Сацыяльнага маршу

  • 2.11.2007, 9:04

Сёння раніцай затрыманы адзін з заяўнікаў Сацыяльнага маршу, моладзевы лідэр Міхаіл Пашкевіч, актывісты Зміцер Кавалгін і Мікола Сергіенка. У 7.12 раніцы ад Пашкевіча прыйшло sms-паведамленне, у якім не было названае месца і прычына затрымання. З таго часу сувязі з Міхаілам няма.

Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, затрыманыя знаходзяцца ва УУС Менскага метрапалітэна, іх маюць намер адвезці ў Кастрычніцкі суд Менска.

Нагадаем, што Сацыяльны марш пройдзе 4 лістапада.

Апошнія навіны