BE RU EN

Абрабаваная машына Вольгі Казулінай

  • 20.11.2007, 8:33

18 лістапада была абрабаваная машына дачкі палітвязня Аляксандра Казуліна.

Машына была прыпаркаваная каля дома №10 па вуліцы Гвардзейская. Вольга Казуліна адсутнічала цягам гадзіны – з 10.55 да 12.00. За гэты час зламыснікі пашкодзілі пярэдняе бакавое шкло ў машыне. З сумачкі зніклі 200 даляраў, дакументы і кашалёк засталіся на месцы.

Нарад міліцыі, які прыехаў на выклік, ніякіх адбіткаў пальцаў не знайшоў. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальнае справа.

Апошнія навіны