BE RU EN

Дазволенае сьвяткаваньне ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну

  • 20.11.2007, 13:55

Менскі абласны выканаўчы камітэт дазволіў правядзеньня мерапрыемстваў у мясьцінах, зьвязаных з гісторыяй Слуцкага Збройнага Чыну. Аб гэтым паведаміў адзін з арганізатараў адзначэньня гадавіны паўстаньня, гісторык Антон Астаповіч.

"Дзесяць дзён таму я падаў заяву на правядзеньне памятных мерапрыемстваў з гэтай нагоды. І сёньня мне патэлефанавалі з аблвыканкаму і паведамілі, што мерапрыемства дазволена і ўлады ня супраць яго правядзеньня. Мы наведаем вёскі Семежава, Вызну, Грозава, дзе знаходзяцца памятныя крыжы, сам Слуцак, сядзібу Антона Белага і штаб паўстанцкага войска, дзе быў падпісаны акт паўстаньня. Таксама мы завітаем у Старыя Дарогі", -- паведаміў гісторык.

Слуцкі Збройны Чын - адна з важнейшых датаў беларускай гісторыі.

"Абвяшчэньне БНР і паўстаньне на Случчыне - для мяне гэта падзеі, найважнейшыя ў беларускай гісторыі дваццатага стагодзьдзя. Калі 25 сакавіка - Дзень гэта абвяшчэньне БНР, то лістападаўскія падзеі, гэта спроба абараніць Незалежнасьць Беларусі. Гэта гераічная спроба захаваць Беларускую Народную Рэспубліку. Як 10-12 тысяч паўстанцаў маглі на працягу месяца змагацца супраць шматтысячнага савецкага войска? Гэтыя людзі праявілі выключную сьмеласьць і гераізм", - кажа Антон Астоповіч.

Нагадаем, арганізатарам выезду зьяўляецца грамадзкае аб'яднаньне БНФ "Адраджэньне" й Партыя БНФ.

Апошнія навіны