Студэнты «злілі» ва ўнітаз закон аб льготах (Фота)
- 20.11.2007, 14:32
18 лістапада назіраўся незвычайна ажыятаж ля ўваходу ў “Камароўскі рынак” -- там нечакана з'явіўся...ўнітаз. Група маладых людзей прайшла калонай ад будынку дома мэблі ў накірунку унітаза. Калона была даволі вялікая й кожны з удзельнікаў акцыі па чарзе кідаў ва ўнітаз лістоўку з тэкстам закона аб пазбаўленні грамадзян Беларусі сацыяльных льгот.
Маладыя людзі скандавалі: "Хватит грабить наш народ, скажем НЕТ отмене льгот !!!".
Моладзевыя актывісты атрымалі вялікую падтрымку з боку звычайных людзей... але ж акцыяй зацікавіліся не толькі звычайныя грамадзяне. У хуткім часе там з'явілася ахова і міліцыянты, якія спрабавалі затрымаць маладых людзей, што не атрымалася, бо грамадзяне не засталіся безудзельнымі і дапамаглі адбіць хлапцоў.




