BE RU EN

Ва Украіны ёсць прэтэнзіі да Беларусі

  • 20.11.2007, 16:38

Міністэрства эканомікі Украіны распачало расследаванне «фактаў дыскрымінацыйных і/або недружалюбных дзеянняў» з боку Беларусі адносна законных правоў і інтарэсаў суб'ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці Украіны ў плане імпарту ў Беларусь газавых і электрычных пліт.

Расследаванне ўзбуджанае на падставе заявы ААТ "Грэта" і групы "НОРД" (ААТ "Норд", ЗАТ "Інтэртэхніка”, ТАА "Данецкі завод газавай і электрычнай бытавой апаратуры"), гаворыцца ў паведамленні Мінэканомікі, апублікаваным сёння ў газеце "Урядовый курьер".

Паводле дадзеных Дзяржкамстата Украіны, скарачэнне аб'ёмаў імпарту ў Беларусь адзначанай прадукцыі за 8 месяцаў 2007 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года складае адносна пліт газавых – 41%, электрычных – 44%.

Падчас расследаванняў Мінэканомікі ўзгодніць пазіцыю ўкраінскага боку для правядзення перамоваў з кампетэнтнымі органамі Беларусі.

Да ўвагі, у 2006 годзе ў параўнанні з 2005 годам ААТ "Норд" – галаўное прадпрыемства ЗАТ "Група Норд" – скараціла чысты прыбытак на 16,04%, або на 0,873 млн грн – да 4,569 млн грн.

ААТ "Норд" – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці халадзільных прыбораў і пліт на тэрыторыі СНД і Еўропы, галаўное прадпрыемства буйнога ўкраінскага навукова-вытворчага аб'яднання "Група Норд", у якое ўваходзіць 28 машынабудаўнічых заводаў і арганізацый.

Цяпер прадукцыя "Норд" прадаецца ў 36 краінах, у тым ліку, у Вялікабрытаніі, ФРГ, Галандыі, Італіі, Фінляндыі, Францыі, ва ўсіх краінах СНД і іншых.

Апошнія навіны