Кандыдат на прэзідэнта Грузіі выступіў супраць Лукашэнкі
- 21.11.2007, 11:22
Кандыдат на пасаду прэзідэнта Грузіі ад аб'яднанай апазіцыі Леван Гачэчыладзэ не бачыць сэнсу ў знаходжанні Грузіі ў СНД. На яго думку, нельга знаходзіцца ў арганізацыі, у якой ёсць Аляксандр Лукашэнка.
"Асабіста я не бачу сэнсу заставацца ў гэтай прасторы, у якой адбываюцца антыдэмакратычныя працэсы", – сказаў ён падчас тэлемосту Тбілісі–Масква, арганізаванага РІА “Новости”.
Нагадаем, раней цяперашні прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі неаднаразова крытыкаваў афіцыйны Менск за парушэнне правоў чалавека і адсутнасць асноўных дэмакратычных свабодаў у Беларусі.