BE RU EN

Беларусы здымаюць грошы з банкаўскіх картак (Фота)

  • 21.11.2007, 13:31

Мінулая субота адзначылася арыгінальным "бытавым" рэкордам. Больш правільна будзе сказаць, антырэкордам. Ля аднаго з банкаматаў у раёне Трактарнага завода стварылася гіганцкая чарга – 83 чалавекі! Аўдыторыя ў банкамат-чарзе самая разнастайная – студэнты, мужчыны і жанчыны ва ўзросце, стаялі цэлыя сем'і з дзецьмі.

Цікава, што гэта не быў дзень зарплаты, які ў сувязі з распаўсюджваннем пластыкавых картак на дзяржаўных прадпрыемствах часам ператвараецца ў "паспей дабегчы, усю наяўнасць зняць і схаваць у шкарпэтку", піша газета «Ежедневник». Але гэта асобная тэма, а вось чаму звычайная субота сабрала такую чаргу?

Удакладнілі ў людзей, з якой мэтай яны стаяць. Камунальныя плацяжы, мабільны тэлефон, гатоўка, заплаціць за інтэрнэт, за кабельнае ТБ, зноў "мабільнік" і гатоўка да дня студэнта, аплаціць кватэру, зняць грошы і зноў камунальныя. Лагічнае пытанне да "камунальных", чаго б не адправіцца на пошту? Адказ – там чарга яшчэ больш.

Няўжо ў Менску зноў чэргі? Гэтым разам чаргі "па картках"?

Апошнія навіны