BE RU EN

Прэс-сакратара АГП «запрасілі» ў КДБ

  • 22.11.2007, 9:50

Прапанова «проста паразмаўляць» была надзвычай дакучлівай. Кацярыне Ткачэнцы патэлефанавалі на мабільны тэлефон, – прычым нумар таго, хто тэлефануе, быў закрыты. Чалавек прадставіўся супрацоўнікам КДБ і стаў запрашаць на гутарку. Неафіцыйную, без позвы. К.Ткачэнка з самага пачатку сказала: «Высылайце позву, я прыйду».

Аднак супрацоўнік КДБ настойваў менавіта на неафіцыйным характары сустрэчы. Ткачэнка адказвала: «Толькі па позве, дзе будзе адзначанае, па якой справе і ў якасці каго мяне выклікаюць». «Але калі прынясуць позву, а ў вас не атрымаецца прыйсці, то вас могуць даставіць прымусова, з міліцыяй», – стаў тлумачыць следчы.

Імкненне да неафіцыйнага фармату сустрэчы дайшло да таго, што камітэтчык стаў прапаноўваць паразмаўляць у кафэ ці дома (у сябе ці ў Каці). Ткачэнка ветліва адхіліла гэтыя варыянты.

Апошнія навіны