BE RU EN

ФІФА не бачыць Беларусі на мапе Еўропы

  • 22.11.2007, 10:22

25 лістапада зборная Беларусі па футболе даведаецца пра сваіх супернікаў па адборачнай групе чэмпіянату свету 2010 года – у гэты дзень у паўднёваафрыканскім Дурбане пройдзе адмысловае лёсаванне.

53 еўрапейскія зборныя будуць падзеленыя на дзевяць групаў: у васьмі будуць гуляць па шэсць камандаў, у адной – пяць. На ЧС патрапяць 13 зборных – пераможцы адборачных групаў наўпрост, яшчэ чатыры ўдзельнікі чэмпіянату вызначацца па выніках плей-оф сярод васьмі лепшых камандаў, якія зоймуць другія месцы.

Між тым “Радыё Рацыя” знайшла на мапе Еўропы, размешчанай сайце Міжнароднай федэрацыі футболу, адну прыкрасць. І тычыцца яна нашай краіны – Беларусь на мапе не пазначана. Неахайнасць ці палітыка? А мо складальнікі мапы не ведалі пра тое, дзе Беларусь знаходзіцца? Між тым, у спісе краінаў пад мапай Беларусь згадваецца.

Апошнія навіны