Цэны на паслугі ЖКГ значна вырастуць
- 23.11.2007, 9:36
Рост цэн на паслугі ЖКГ у 2008 годзе будзе залежаць ад цаны на газ, цеплавую і электрычную энергію. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў.
Паводле яго слоў, цяпер пакуль няма канчатковага рашэння па ўзроўні росту цэн на паслугі ЖКГ. "Мінэканомікі разглядае некалькі варыянтаў у залежнасці ад росту цэн на газ для юрыдычных асоб, на цеплавую і электрычную энергію", – сказаў міністр.