Пасланне нашчадкам ад дыктатара
- 23.11.2007, 12:07
Аляксандр Лукашэнка сёння наведае з працоўнай паездкай Магілёўскую вобласць. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Падчас паездак плануецца, што Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы з пасланнем будучым пакаленням у падмурак Магілёўскай гарадской ратушы, якая цяпер будуецца.
Пасля ён наведае прадпрыемствы, якія належаць РУП «Беларускі аўтамабільны завод». У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з вытворча-эканамічнай дзейнасцю Магілёўскага аўтамабільнага завода ім. С.М.Кірава, а таксама з ходам выканання даручэнняў па развіцці айчыннага вагонабудавання на прыкладзе СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод».
За 2006 год аб'ём вытворчасці Магілёўскага вагонабудаўнічага завода ў фактычных цэнах склаў Br 32,3 млрд., тэмп росту – 231,3%. Вырабленыя 467 грузавых чыгуначных вагонаў. Паводле вынікаў гэтага года аб'ём вытворчасці таварнай прадукцыі прагназуецца ў фактычных цэнах у суме Br 37 млрд., тэмп росту – 82,6%. Чакаецца прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў памеры Br496 млн., чысты прыбытак – у памеры Br 347 млн. Сярэднемесячная зарплата на прадпрыемстве складзе Br 685 тыс.