Афіцыйны Менск ігнаруюць
- 23.11.2007, 14:18
Расейскі «Газпром» пакуль не адказаў на прапановы беларускага боку ўзяць удзел у мадэрнізацыі беларускіх энергетычных прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпенец, адказваючы на пытанні журналістаў.
Свае прапановы «Газпрому» улады агучылі 8 лістапада на сустрэчы першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі з кіраўніком расейскай кампаніі Аляксеем Мілерам.
Афіцыйны Менск прапанаваў «Газпрому» інвеставаць 330 млн. даляраў ЗША ў будаўніцтва энергаблока на Бярозаўскай ГРЭС і 1,08 млрд. даляраў у мадэрнізацыю «Гродна Азоту».