BE RU EN

Туркменістан хоча ўзняць цану на газ для Расеі

  • 23.11.2007, 15:11

Расейска-туркменскія перамовы аб супрацоўніцтве ў газавай сферы адбыліся 23 лістапада ў Ашхабадзе. Як заявіў паводле іх вынікаў старшыня праўлення "Газпрома" Аляксей Мілер, "туркменскія калегі паінфармавалі нас пра міжнародныя кантакты, што адбыліся ў апошнія месяцы, падчас якіх прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі і адміністрацыі ЗША паслядоўна праводзілі тэзіс пра тое, што цана туркменскага газу па дзейных экспартных кантрактах з'яўляецца вельмі нізкай на фоне наяўнай кан'юнктуры цэнаў на прыродны газ у Еўропе і можа быць вышэйшым.

Нядзіўна, што падчас нашай сустрэчы з туркменскімі партнёрамі было пастаўленае пытанне аб неабходнасці падвышэння закупной цаны газу як мінімум на 30% ужо ў 2008 годзе", – сказаў Мілер.

"Сапраўды, цана газу ў Еўропе застаецца высокай, і працягвае расці. Па ацэнках шэрагу экспертаў да канца наступнага года сярэдняя цана аптовых паставак еўрапейскім спажыўцам па доўгатэрміновых кантрактах можа істотна вырасці і скласці 360 даляраў за 1000 кубаметраў. Дарэчы, ацэнка самога "Газпрома" ненашмат ніжэй - 354 даляра", - дадаў кіраўнік "Газпрома".

"Мы пакуль не далі канчатковага адказу нашым туркменскім калегам і ўзялі паўзу ў перамовах. Справа ў тым, што традыцыйна асноўным рынкам для туркменскага газу з'яўляецца Украіна. Пры гэтым патрабаванні Украіны ў імпартным газе нават вышэйшыя, чым аб'ёмы паставак туркменскага газу па кантракце з "Газпромам", а цэны ў разы ніжэйшыя, чым у Еўропе. Усім відавочна, што адаптацыя ўкраінскай эканомікі да еўрапейскага ўзроўню цэнаў патрабуе часу. Нам трэба ацаніць наступствы росту цаны туркменскага газу. На наступным тыдні перамовы працягнуцца", – сказаў ён.

Паводле дзейнай дамовы Туркменістан пастаўляе "Газпрому" да 50 млрд кубаметраў газу ў год па цане 100 даляраў за тысячу кубаметраў. Гэтая дамоўленасць дзейнічае да канца 2009 года. Пры гэтым Ашхабад не раз намякаў на неабходнасць перагляду цаны.

Цяперашнюю цану на газ назваў Туркменбашы

У верасні, падчас візіту ў ЗША прэзідэнт Бердымухамедаў заявіў, што хацеў бы падвысіць цэны на газ для Расеі: паводле яго ўяўленняў, з 1 студзеня 2008 года цэны на газ, які прадаецца "Газпрому", павінен каштаваць не 100, а 150 даляраў за тысячу кубаметраў.

Ашхабад тлумачыць гэтую ініцыятыву планамі "Газпрома" па падвышэнні цэнаў на газ для Літвы, Латвіі, Эстоніі, Вугоршчыны і Беларусі. Менавіта цана газу з'яўляецца каменем перапоны пры ўзгадненні дакументаў аб будаўніцтве Прыкаспійскага газаправода. Старт праекту далі ў траўні 2007 года кіраўнікі Расеі, Туркменістана і Казахстана, падпісаўшы мемарандум аб намерах.

Але ў "Газпроме" абмяркоўваць пытанні цэнаў на сярэднеазіяцкі газ у 2008 годзе адмовіліся і настойваюць на захаванні цэнаў: у 2006 годзе кіраўнік кампаніі Аляксей Мілер падпісаў з нябожчыкам Туркменбашы Сапармуратам Ніязавым пагадненне аб закупе да 162 млрд кубаметраў прыроднага газу ў 2006-2009 гады па 100 даляраў за тысячу кубаметраў газу па тэрыторыі Узбекістана і Казахстана.

Апошнія навіны