BE RU EN

Міністра Русака прымушаюць даіць коз для выканання прагнозу

  • 27.11.2007, 13:40

З шасці нявыкананых урадам за 9 месяцаў гэтага года прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны больш за ўсё нараканняў у Аляксандра Лукашэнкі выклікаў «збой» у тэмпах росту вытворчасці харчовых тавараў. Самыя вялікія прэтэнзіі Аляксандр Лукашэнка прад'яўляе сёння да міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Русака.

Міністр Русак можа пазбавіцца крэсла яшчэ да канца гэтага года. Яго абвінавачваюць у тым, што сельскагаспадарчая галіна не здолела ў дастатковым аб'ёме забяспечыць сыравінай – мясам і малаком – перапрацоўчую прамысловасць. Таму і не выкананы прагноз, піша газета «Завтра твоей страны».

Леанід Русак спрабуе «спісваць» гэты недабор на асабістыя гаспадаркі грамадзян. Нібыта ў вяскоўцаў ужо няма таго запалу трымаць кароў і свіней, які быў раней, таму насельніцтва не можа угнацца за калгасамі і саўгасамі, якія свае планы больш-менш выконваюць.

Аднак гэтыя аргументы міністра не былі прынятыя Лукашэнкам, які параіў Леаніду Русаку, каб было малако, даіць не толькі кароў, але і коз...

Апошнія навіны