BE RU EN

Службоўцам Міністэрства аховы здароўя пагражаюць пазбаўленнем зарплат

  • 27.11.2007, 13:59

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прапанаваў Міністэрству аховы здароўя, якое зацвярджае рэцэптуру і асартымент дзіцячага харчавання, "аплаціць усё дзіцячае харчаванне, якое знаходзіцца на складах, і паўгода не атрымоўваць зарплат".

Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў, дзе разглядаецца ход рэалізацыі праграмы "Дзеці Беларусі", перадае Інтэрфакс.

Паводле інфармацыі Сідорскага, цяпер на складах знаходзіцца 1,5 млн. умоўных банак айчыннага дзіцячага харчавання.

"У Менску дзіцячае харчаванне айчыннай вытворчасці выбіраецца на 39%, а ў – краіне на 70%", – сказаў Сідорскі.

На яго думку, прычынай такіх складскіх запасаў з'яўляецца нізкая якасць айчыннага дзіцячага харчавання.

"Мы абавязаныя ў самыя кароткія тэрміны дадаць якасць дзіцячага харчавання. Яно павінна адпавядаць імпартным аналагам, якія сёння паступаюць у краіну", – адзначыў Сідорскі.

Прэм'ер таксама прывёў дадзеныя па імпарце дзіцячага харчавання, паводле якіх у рэспубліку за 9 месяцаў гэтага года ўвезенае гомагенізаваных сумесяў на 200 млн даляраў, фруктовых сокаў і пюрэ на 1 млн даляраў.

Апошнія навіны