Барыс Нямцоў: Я б не даў беларускаму рэжыму ні капейкі
- 28.11.2007, 14:43
Былы віцэ-прэм’ер расійскага ўраду Барыс Нямцоў, каментуючы магчымасць прадстаўлення Беларусі расійскага крэдыту памерам 1,5 млрд. долараў, заявіў Рацыі, што даваць грошы сённяшнім беларускім уладам - амаральна.
Прагназуючы рашэнне расійскага ўраду выдаткаваць крэдыт, у інтэрв’ю “Радыё Рацыя” Барыс Нямцоў сказаў: “Мне цяжка сказаць дакладна, ці дадуць вам крэдыт, але тое, што ў нас ёсць грошы – несумненна".
- Маглі б даць і больш. Толькі золата-валютныя резервы – 450 млрд. долараў. І бюджэта - 150 млрд. 1,5 млрд. для Расіі – гэта капейкі.
Калі Расія вырашыць выдаткаваць крэдыт, то, на думку Нямцова, можа зрабіць гэта без якіх бы то ні было ўмоваў.
- Той факт, што рэжым Пуціна па стандартах набліжаецца да рэжыма Лукашэнкі, выбары такія ж, як у вас, мяркую, ёсць сведчаннем таго, што брацкія дыктатарскія рэжымы будуць адзін аднаму дапамагаць. Я б не даў ніколі ні капейкі! Па-першае, таму, што падмане, не верне. Па-другое, грошы гэтыя пойдуць не народу, а на спецслужбы. Даваць жа грошы на ўмацаванне дыктатара не трэба: гэта амаральна.
Аб эканамічных адносінах тут няма і размовы, лічыць Нямцоў: “Гэта стоадсоткавая палітыка. Падтрымка аднаго брата-дыктатара другім”.