BE RU EN

Палітвязьня Фінькевіча не вызваляць у снежні?

  • 30.11.2007, 8:37

Крымінальную справу супраць аднаго з лідэраў “Маладога Фронта” Артура Фінькевіча перадалі ў Кастрычніцкі раённы суд Магілёва. Чакаецца, што судовае паседжаньне пачнецца праз два тыдня пад старшынствам судзьдзі спадара Крачыка.

Артура Фінькевіча абвінавачваюць у парушэньні рэжыму пад час адбыцьця пакараньня на “хіміі” у магілёўскай спэцкамэндатуры, паведамляе “Радыё Свабода”.

Ад 29 чэрвеня 2006 году ён адбывае пакараньне за палітычныя графіці. Сёлета ў сьнежні палітвязень мае выйсьці на волю.

Артур утрымліваецца ў сьледчым ізалятары і на суд яго прывязуць пад аховай. Калі яму заменяць адбыцьцё пакараньня на больш жорсткія ўмовы, то маладафронтавец можа апынуцца за кратамі тэрмінам да трох гадоў.

Апошнія навіны