BE RU EN

Беларусы падтрымалі расейцаў у барацьбе за свабоду (Фота)

  • 30.11.2007, 16:04

Напярэдадні парламенцкіх выбараў у Расеі праходзяць рэпрэсіі супраць актывістаў апазіцыі – разганяюцца «маршы нязгодных», арыштоўваюцца вядомыя палітыкі; мяркуюць, што апазіцыю не прапусцяць у Дзярждуму. Беларусы вырашылі падтрымаць расейцаў у іх барацьбе.

Актывісты кампаніі "Jeans – за свабоду!" узялі ўдзел у маскоўскім "Маршы нязгодных", які прайшоў у расейскай сталіцы 24 лістапада.

У мітынгу ўзялі ўдзел тры тысячы чалавек. Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі "Саюза правых сіл", "Аб'яднанага грамадзянскага фронту", НБП, руху "Мы", "Абароны". Мітынг прайшоў пад лозунгам "За Расею супраць Пуціна".

Пасля завяршэння мітынгу сотні маладых людзей прарвалі міліцэйскае ачапленне і выйшлі на Садовае кальцо. Выкрыкваючы антыпуцінскія лозунгі, яны рушыліся да Цэнтрвыбаркама. Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі разагнаць прысутных. Білі маніфестантаў дубінкамі, самых актыўных літаральна закідвалі ў аўтазакі. У лік затрыманых патрапілі Гары Каспараў, Эдуард Лімонаў і Леў Панамароў.

Нягледзячы на тое, што актывісты кампаніі "Jeans – за свабоду!" прайшлі разам з астатнімі ўдзельнікамі маршу ад месца правядзення мітынгу да цэнтрвыбаркама пад бел-чырвона-белымі нацыянальнымі сцягамі і сцягамі з выявай Божай Маці, ніхто з беларусаў затрыманы не быў.

На наступны дзень "Марш нязгодных" павінен быў прайсці ў Пецярбургу. Але ён быў сарваны спецслужбамі. Міліцыя і АМАП затрымалі там каля 300 чалавек.

Апошнія навіны