BE RU EN

Піва толькі сябрам прафсаюза

  • 30.11.2007, 16:58

Старшыня афіцыйных прафсаюзаў Леанід Козік заявіў, што ў 2008 годзе сябрам прафсаюзаў будзе прадстаўленая 10-працэнтная скідка на тавары і паслугі прадпрыемстваў ФПБ.

Пры гэтым Леанід Пятровіч растлумачыў, для чаго патрэбная такая скідка: «Прафсаюзнаму актыву часта прыходзіцца чуць ад шэраговых сяброў пытанне: а што дае сяброўства ў прафсаюзе?», – цытуе службоўца БелТА.

Па словах Леаніда Козіка, цяпер прапрацоўваецца механізм укаранення 10-працэнтнай скідкі для сяброў ФПБ. З гэтай мэтай, магчыма, стануць ужывацца электронныя ўкладышы да прафсаюзных квіткоў, якія будуць прыдатныя для выкарыстання ў тэрміналах кас. «Такім чынам, кожны сябар ФПБ зможа атрымаць скідку ў кафэ, краме, пры куплі пуцёўкі ў санаторый і ў шматлікіх іншых сітуацыях», – абяцае кіраўнік федэрацыі.

Апошнія навіны