BE RU EN

Арыштаваны ўдзельнік сьвяткаваньня Хэлаўіна ў шпіталі

  • 4.11.2007, 11:31

Валянцін Сакалоўскі, якога 2 лістапада арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у сьвяткаваньні Хэлаўіна ў Менску, знаходзіцца ў 11 клінічным шпіталі.

У хлопца здарыўся прыступ панкрэатыту. Пасьля таго, як яго затрымалі разам зь сябрамі, іх двое сутак трымалі бязь ежы ў міліцыі і ў прыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна, паведаміла “Радыё Свабода”.

Маці В.Сакалоўскага Алена лічыць, што пагаршэньне стану здароўя яе сына выклікана менавіта абыходжаньнем міліцыянтаў.

Апошнія навіны