Нацыянальную бібліятэку эвакуявалі
- 5.11.2007, 8:38
Наведвальнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 4 лістапада былі эвакуяваныя з будынка пасля таго, як у адным з яго памяшканняў спрацавала пажарная сігналізацыя.
Як паведаміла БелаПАН адна з супрацоўніц Нацыянальнай бібліятэкі, сігналізацыя спрацавала ў службовым памяшканні прыкладна а 13 гадзіне. Наведвальнікам, якія знаходзіліся ў той момант у бібліятэцы, давялося пакінуць будынак. Аднак трывога апынулася ілжывай.
Доступ наведвальнікаў быў адноўлены а 14 гадзіне. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.