На шклоўскай калёніі з’явіліся графіці ў падтрымку Дашкевіча (Фота)
- 5.11.2007, 9:10
Сёньня ўначы ў Шклове невядомыя расьпісалі палітычнымі графіці муры тутэйшай калёніі й прылеглых будынкаў. На сьценах з’явіліся надпісы “Свабоду Дашкевічу!”.
У шклоўскай калёніі па абвінавачаньні ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі адбывае паўтарагадавое пакараньне лідэр “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч.
Заўтра, 6 лістапада, тут жа, у шклоўскай калёніі, мае адбыцца закрыты працэс па новым абвінавачаньні — у парушэньні артыкулу 402 КК «Адмова дачы паказаньняў» супраць сяброў і паплечнікаў зь незарэгістраванага ўладамі «Маладога фронту». Паводле гэтага артыкулу Зьміцер можа быць асуджаны яшчэ на паўгоду зьняволеньня, нагадвае “Наша Ніва”.


