Таксі падаражэла. Стаянкі перапоўненыя
- 5.11.2007, 12:35
З 5 лістапада адзін кіламетр праезду ў таксі падаражэе на 20%. Такім чынам, калі раней кіламетр у сярэднім каштаваў 1100 беларускіх рублёў, то цяпер яго кошт складзе 1320 беларускіх рублёў.
Акрамя таго, калі раней мінімальны кошт паездкі з разліку кіламетражу складаў 5 000 рублёў, то цяпер ён складзе прыкладна 6.000 рублёў.
Сёння стаянкі таксі перапоўненыя. Пасажыры яшчэ не абвыклі да падаражання і папросту адмаўляюцца ехаць. Таксісты ў гутарцы з прэс-цэнтрам Хартыі’97 абураліся чарговым падаражаннем – яны разумеюць, што павелічэнне кошту іх паслуг ударыць, найперш, па іх кішэні – зарплаты ў людзей больш не становяцца, таму яны радзей будуць карыстацца паслугамі таксі.