BE RU EN

Затрыманні на акцыі памяці Міхала Вітушкі

  • 5.11.2007, 17:16

У Нясвіжы (Менская вобласць) затрыманыя актывісты «Маладога Фронту», якія вырашылі адзначыць 100-годдзе з дня нараджэння аднаго з лідэраў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху Міхала Вітушкі. Маладыя людзі выйшлі ў цэнтр горада з бел-чырвона-белым нацыянальным сцягам і накіраваліся да касцёла. Па дарозе іх і затрымалі.

У мясцовым РАУС цяпер знаходзяцца Іван і Ілля Шылы, Крысціна Самойлава, Андрэй Тычына і Зміцер Банько. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў моладзевы лідэр Павал Севярынец.

Апошнія навіны