BE RU EN

«Белмедпрэпараты» зноў у распрацоўцы

  • 8.11.2007, 10:59

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Менску па падазроне ў атрыманні хабару галоўнага інжынера па капітальным будаўніцтве і інвестыцыям РУП "Белмедпрэпараты" і яго намесніка.

Вышэйшыя супрацоўнікі “Белмедпрэпаратаў” былі затрыманыя нібыта па падазроне ў тым, што ў двух расейскіх камерсантаў вымагалі 800 тысяч даляраў ЗША і атрымалі 10 тысяч даляраў ЗША за спрыяльнае вырашэнне пытання аб долевым інвеставанні цэнтра фірмовага гандлю, які будуецца ў Менску па вуліцы Магілёўскай, паведамілі "Інтэрфаксу" ў праваахоўных органах.

У дачыненні затрыманых узбуджаная крымінальнае справа.

Нагадаем, на пачатку студзеня 2006 года ў Менску былі затрыманыя некалькі вышэйшых супрацоўнікаў прадпрыемства, у дачыненні якіх была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 4 арт. 210 «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» Крымінальнага кодэкса Беларусі. У канцы кастрычніка матэрыялы крымінальнай справы былі адданыя ў суд Маскоўскага раёна Менска

Апошнія навіны