BE RU EN

У Варшаве параненая беларуская журналістка

  • 8.11.2007, 11:29

Палітычная ўцякачка зь Беларусі Вольга Класкоўская трапіла сёньня ўначы ў адзін са шпіталяў на поўначы Варшавы з нажавым раненьнем. Ёй была аказаная неабходная мэдычная дапамога, пасьля чаго Класкоўская самастойна пакінула шпіталь.

Дадзеную інфармацыю пацьвердзілі ў прэс-службе варшаўскай паліцыі. Як паведаміла "Польскаму радыё" супрацоўніца прэс-службы, грамадзянка Беларусі трапіла ў шпіталь з нажавым раненьнем ў раёне пляча. Абставіны здарэньня невядомыя.

Пра здарэньне жанчына паінфармавала знаёмых у смс-паведамленьні. Скантактавацца з самой Вольгай Класкоўскай нам не ўдалося. У палітычнай уцякачкі беларуская ўлада хоча забраць дачку. Маленькай уцякачцы патрэбная падтрымка.

У аўторак падчас чарговага судовага паседжаньня ў справе запыту беларускага боку функцыянэры польскай паліцыі затрымалі былога мужа палітычнай уцякачкі Віталя Навумовіча, які прыехаў зь Менску ў Варшаву на разгляд справы аб выдачы яму шасьцігадовай дачкі. Затрыманьне адбылося ў будынку Раённага суду "Warszawa- Zoliborz" а 13 гадзіне мясцовага часу.

Інфармацыю аб затрыманьні грамадзяніна Беларусі афіцыйна пацьведзіла прэсавы афіцэр раённага камісарыяту паліцыі “Warszawa- Zoliborz” Малгажата Галашэўска.

“Магу афіцыйна пацьвердзіць гэтую інфармацыю. Гэты мужчына быў учора затрыманы функцыянэрамі паліцэйскага камісарыяту на Жалібажы й дастаўлены ў будынак камісарыяту. Жалібарскі камісарыят завёў на гэтага чалавека крымінальную справу адносна пагрозаў з ягонага боку пад адрасам былой жонкі, якія нясуць за сабою карныя наступствы. Мужчыне пастаўленыя абвінавачаньні згодна з артыкулам 190 §1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Польшча. Пасьля правядзеньня адпаведных працэдураў мужчына быў адпушчаны. На дадзены момант мы ня маем інфармацыі наконт ягонага месца знаходжаньня”.

Апошнія навіны