BE RU EN

Мяса бракуе. Экспарт забаронены

  • 8.11.2007, 11:50

Беларусь прыпыніла экспарт мяса свініны для больш поўнага задавальнення запатрабаванняў унутранага рынку, паведаміў "Інтэрфаксу" намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Савельеў.

"Мы падлічылі, што той аб'ём свініны, які мы маглі прадаць за межы рэспублікі, ужо прададзены, – сказаў ён. – У нас была магчымасць 13 тыс. тон паставіць на экспарт – мы паставілі. Астатні рэсурс разлічаны на ўнутраную вытворчасць і ўнутранае спажыванне". М.Савельеў дадаў таксама, што "ўжо тры тыдні экспарт свініны забаронены, яна не вывозіцца".

Пры гэтым ён падкрэсліў, што для забеспячэння запатрабаванняў беларускіх перапрацонікаў наяўнай ў краіне сыравіны дастаткова. "Мясная сыравіна ёсць у наяўнасці ў краіне для поўнай рэалізацыі магчымасцяў свайго рынку без экспартнага складальніка", – сказаў ён, дадаўшы, што "мясакамбінаты працуюць і выконваюць прагнозныя паказчыкі".

У той самы час, намеснік міністра паінфармаваў, што перад жывёлагадоўчай галіной стаіць задача па нарошчванні вытворчасці мяса свініны.

М.Савельеў таксама прызнаў, што ўзніклы ў гэтым годзе падвышаны попыт на свініну на ўнутраным рынку быў збольшага абумоўлены павелічэннем яе перапрацоўкі рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон у сувязі з уведзенай з сярэдзіны сакавіка забаронай на імпарт мясной сыравіны.

Апошнія навіны