У Венесуэле расстраляная студэнцкая дэманстрацыя пратэсту
- 8.11.2007, 13:23
Сёння ў Каракасе дзесяткі тысяч пратэстуючых супраць рэжыму прэзідэнта Уга Чавеса венесуэльскіх студэнтаў накіроўваліся да будынка Вярхоўнага суду краіны, калі невядомыя ў масках адкрылі па іх агонь.
Паводле розных дадзеных, ад аднаго да дзевяці чалавек загінулі. Шасцёра атрымалі раненні. Пакуль яшчэ дакладна не вядома, хто менавіта страляў па студэнтах. Асобы якія нападалі былі ўтоеныя лыжнымі маскамі, паведамляе Associated Press.
Дэманстрацыя пратэсту была выкліканая папраўкамі ў канстытуцыю краіны, якія былі ўхваленыя 3 лістапада кангрэсам Венесуэлы. Новаўвядзенні ў канстытуцыю адмянілі абмежаванні па тэрмінах прэзідэнцтва. Дадзеныя папраўкі прэзідэнт краіны Уга Чавес прапанаваў яшчэ ў ліпені. Цяпер засталося толькі правядзенне рэферэндуму ў снежні.
Акрамя магчымасці перавыбірацца на прэзідэнта неабмежаваную колькасць разоў, папраўкі даюць магчымасць затрымоўваць грамадзян без прад'яўлення ім абвінавачвання падчас палітычных хваляванняў і стыхійных бедстваў. Разам з вышэйназваны, пакет мер, які прасоўвае дзейны прэзідэнт, утрымлівае і такія рэформы, ад якіх народ не зможа адмовіцца. Прапаноўваецца скараціць працоўны дзень.
Да гэтага прэзідэнт Уга Чавес адмяніў у краіне плату за навучанне, уступныя іспыты, сесію і прызначыў студэнтам стыпендыю ў 100 даляраў. Да таго ж, арганізаваў льготныя студэнцкія сталовыя, каб стыпендыю можна было марнаваць не толькі на ежу.












Фото yahoo.com