BE RU EN

Зубы – на паліцу?

  • 8.11.2007, 14:11

Хочаце ззяць асляпляльнай усмешкай – рыхтуйцеся раскашэліцца. Пазбавіцца ад карыесу або паставіць пломбу неўзабаве стане даражэй. Цэны на стаматалагічныя паслугі могуць падскокнуць ужо на пачатку наступнага года... Наколькі? Гэта цяпер вырашаюць у Міністэрстве аховы здароўя.

– На жаль, рынак дыктуе свае цэны. Сёння працаваць дзяржаўным стаматалагічным паліклінікам стала нерэнтабельна, – заяўляюць медыкі ў інтэрв'ю «Советской Белоруссии». – Цяпер, напрыклад, паставіць каронку з металакерамікі ў платным аддзяленні дзяржаўнай паліклінікі абыдзецца ад 97 да 120 тысяч рублёў. Для параўнання, у камерцыйнай – ад 130 тысяч і вышэй.

Зрэшты, такой розніцы больш не будзе. З'явіцца адзіны прэйскурант на ўсе віды стаматалагічных паслуг. Гэта значыць, візіт што ў камерцыйную, што ў дзяржаўную паліклініку абыдзецца ў адну і тую ж суму.

Апошнія навіны