BE RU EN

Алкаголь не будзе прадавацца з 22.00 да 9.00

  • 8.11.2007, 14:15

МУС Беларусі ініцыюе абмежаванне продажу спіртнога з 22.00 да 9.00. Адпаведная прапанова ўжо ўзгодненая і накіраваная на разгляд урада. Пра гэта паведаміў сёння начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі МУС Беларусі Мікола Дрозд.

На думку службоўцы, гэтая мера павінна паспрыяць пераадоленню п'янства і алкагалізму, а таксама паніжэнню ўзроўню злачыннасці на глебе ўжывання алкаголю, паведамляе БелТА.

Нагадаем, раней праваахоўныя органы сярод паправак у адміністрацыйнае заканадаўства прапанавалі ўвесці адказнасць за распіванне алкагольных і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах.

Апошнія навіны