Прадпрымальнікі збіраюцца выйсці на Кастрычніцкую плошчу
- 8.11.2007, 16:45
На пасяджэнні савета кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва», якое адбылося 7 лістапада, прадпрымальнікі абмеркавалі сітуацыю з указам №760, паводле якога з 1 студзеня 2008 года індывідуальным прадпрымальнікам забароненае выкарыстоўваць працу наёмных працаўнікоў, за выключэннем членаў сям'і і блізкіх сваякоў.
«Прадпрымальнікі прынялі рашэнне аб тым, каб правесці 10 снежня ў Менску мітынг на Кастрычніцкай плошчы супраць гэтага ўказу», – паведаміў кіраўнік Менскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін.
Нагадаем, да 10 лістапада 2007 паводле ўказу №760 індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) могуць перарэгістроўваць свой бізнэс у частае ўнітарнае прадпрыемства (ЧУП) на льготных умовах. Аднак, паводле інфармацыі на 1 лістапада 2007 года, жадаючых скарыстацца гэтым сярод ІП практычна не апынулася. З больш як 200 тысяч прадпрымальнікаў аформілі працэдуру пераходу менш за тысячу. Паводле прагнозаў экспертаў, жадаючых зарэгістраваць ЧУП сярод прадпрымальнікаў будзе не больш як 5-6%.