BE RU EN

Расейскія фашысты забілі да смерці беларуса

  • 8.11.2007, 17:12

Жудасны выпадак адбыўся ў пасёлку Токсава Ленінградскай вобласці. Група маладых людзей без усялякіх на тое прычын напала на жыхара Беларусі. Брытагаловыя (шасцярым падонкам, якія ўдзельнічалі ў збіванні, было ад 17 да 24 гадоў) не ведалі жалю: нагамі і рукамі яны змалацілі 33-гадовага прыезджага так, што той сканаў, не дачакаўшыся «хуткай».

Групу забойцаў здолелі затрымаць па гарачых слядах . Чацвёра з затрыманых – жыхары Токсава, адзін – жыхар пасёлка Кузьмалоўскі і адзін – пецябруржац, усе нідзе не вучацца і не працуюць, паведамляе расейская «Комсомольская правда».

Узбуджаная крымінальная справа па арт. 111 ч. 4 КК РФ.

Апошнія навіны