BE RU EN

ААН заснавала Міжнародны дзень дэмакратыі

  • 9.11.2007, 9:29

У чацвер Генеральная асамблея ААН аднагалосна заснавала 15 верасня Міжнародным днём дэмакратыі.

Як паведамляе прэс-цэнтр арганізацыі, гэты дзень прымеркаваны да 20-ай гадавіны першай міжнароднай канферэнцыі новых і адноўленых дэмакратый, якая будзе адзначацца ў 2008 годзе.

У прынятай рэзалюцыі адзначаецца, што ўсе сусветныя дэмакратыі маюць агульныя рысы, аднак адзінай мадэлі дэмакратыі, зададзенай якой-небудзь дзяржавай, не існуе і быць не можа.

Сябры ААН выказалі надзею, што Міжнародны дзень дэмакратыі стане падставай для пасоўвання дэмакратычных ідэй у свеце, а таксама для агляду захавання правоў і свабодаў на ўзроўні краін.

На пасяджэнні Генасамблеі таксама былі абраныя сябры Эканамічнай і сацыяльнай рады ААН на наступныя тры гады, сярод іх ёсць і Расея. Рада складаецца з 54 сяброў і з'яўляецца галоўным органам ААН па вырашэнні міжнародных праблем у эканамічнай і сацыяльнай абласцях, а таксама ў ахове здароўя, культуры і адукацыі.

Апошнія навіны