BE RU EN

Наступны год стане пікавым

  • 9.11.2007, 10:20

Сельская гаспадарка Беларусі – у небяспецы. Дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Марыя Худая забіла трывогу, паведаміўшы, што наступны год стане пікавым для беларускага АПК, якому маецца зрабіць вялізныя выплаты па крэдытах і назапашаных даўгах.

У 2008 г. фінансавае становішча сельскай гаспадаркі будзе пагоршанае тым, што ўрад мае намер скараціць аб'ём дапамогі сельскай гаспадарцы да Br3,3 трлн. Нараўне з гэтым аграрным прадпрыемствам не дазваляюць самастойна падвышаць закупныя цэны на сельгаспрадукцыю. «У выніку страты АПК растуць, зарплаты ўдвая ніжэйшыя, чым у прамысловасці, людзі з сяла бягуць. Калі дзяржава будзе і надалей працягваць весці такую ж палітыку, АПК проста згалее», – прыйшла да несуцяшальнай высновы Марыя Худая.

Апошнія навіны