Лёс выязнога штампа ніяк не вырашыцца
- 9.11.2007, 13:24
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі падрыхтавала праект указу аб адмене дазвольнага штампа для выезду за мяжу ў пашпартах грамадзян краіны.
Праектам дакумента прадугледжваецца адмена штампа з 1 студзеня 2008 года. Нараўне з гэтым мяркуюць зацвердзіць палажэнне аб агульным банку дадзеных аб асобах, выезд якім з тэрыторыі Беларусі часова абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, паведамляе БелТА.
Цяпер праект праходзіць узгадненне ў органах дзяржаўнага кіравання.