Парламент Грузіі зацвердзіў надзвычайнае становішча
- 9.11.2007, 15:49
Парламент Грузіі на пасяджэнні ўвечары 9 лістапада зацвердзіў указ аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча тэрмінам на 15 дзён, падпісаны прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі 7 лістапада, паведамляе ІА Навіны – Грузія.
Парламент таксама зацвердзіў дэкрэт прэзідэнта Грузіі аб мерапрыемствах падчас дзеяння надзвычайнага становішча. Дэкрэтам уводзяцца часовыя абмежаванні паводле трох пунктаў Канстытуцыі: атрыманне і распаўсюджванне інфармацыі; права на правядзенне маніфестацый і сходаў; права на страйкі.
За прыняцце двух дакументаў прагаласавалі 149 дэпутатаў.
Выступаючы перад дэпутатамі пасля прыняцця дакумента, старшыня парламента Грузіі Ніна Бурджанадзэ заявіла, што ён накіраваны на захаванне стабільнасці і правапарадку ў краіне, і будзе скасаваны адразу як толькі сітуацыя цалкам нармалізуецца.