У Менску затрыманая Вольга Казуліна
- 10.12.2007, 14:03
Каля Кастрычніцкай плошчы міліцыя затрымала дачку экс-кандыдата ў прэзідэнты Вольгу Казуліну, паведамляе БелаПАН.
Супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, у якой ехалі В.Казуліна і супрацоўнікі прэс-службы Аляксандра Казуліна. Праязджаючы каля Кастрычніцкай плошчы, на якой праходзіў мітынг прадпрымальнікаў, яны прасігналілі, выказваючы такім чынам падтрымку ўдзельнікам акцыі. Міліцыянты спынілі машыну "за неабгрунтаваную падачу гукавога сігналу".
Пры надглядзе транспартнага сродку былі знойдзеныя пяць асобнікаў газеты АГП без выходных дадзеных, што стала падставай для затрымання В.Казулінай і яе спадарожнікаў. Затрыманых даставілі ў Цэнтральны УУС.
