Вячаслаў Сіўчык: «Лёс затрыманых залежыць ад палітычнай волі ўлад»
- 10.12.2007, 15:31
«Выпусцяць затрыманых прадпрымальнікаў на свабоду альбо іх будуць судзіць, залежыць ад палітычнага рашэння ўлад», – заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 палітык Вячаслаў Сіўчык.
Паводле яго слоў, «у затрыманых арганізатараў мітынгу прадпрымальнікаў ёсць тры варыянты – альбо іх адпусцяць, як добрапрыстойных грамадзян, альбо іх абвінавацяць у «дробным хуліганстве», альбо будуць судзіць як арганізатараў несанкцыянаванага мерапрыемства, але рашэнне будзе залежаць ад палітычнай волі кіраўніцтва ў краіне. У міліцыі як раз чакаюць рашэння зверху, таму пакуль нікога не адпускаюць, але і ніякіх пратаколаў не складалі», – падкрэсліў В.Сіўчык.
Нагадаем, яшчэ напярэдадні акцыі быў затрыманы адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў, які ўтрымліваецца з 11 гадзін у Маскоўскім РУУС сталіцы.
Заяўнікі акцыі Віктар Гарбачоў, Віктар Калей і Віктар Крываль былі затрыманыя ўжо пасля завяршэння мітынгу і знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Менска. Там жа знаходзіцца затрыманы сёння намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.
Няма дакладнай інфармацыі пра месцазнаходжанне яшчэ аднаго заяўніка, прадпрымальніка з Салігорска Аляксандра Цацуры. Вячаслаў Сіўчык выказаў прэс-цэнтру Хартыі’97 здагадку, што А.Цацура мог быць этапаваны ў Салігорск.
Між іншым, па заканчэнні мітынгу прадпрымальнікаў яго ўдзельнікі сустрэліся з старшынёй парламенцкай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Анатолем Паўловічам, які паабяцаў абмеркаваць з імі наяўную сітуацыю ў самыя блізкія дні, а таксама гарантаваў удзельнікам акцыі, што тыя не будуць затрыманыя