BE RU EN

Людзьмі ў цывільным збіты Анатоль Лябедзька

  • 10.12.2007, 16:21

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька быў збіты сёння ў Менску пасля акцыі прадпрымальнікаў.

Пасля заканчэння акцыі на плошчы Незалежнасці палітык разам з лідэрамі прадпрымальнікаў Віктарам Гарбачовым, Віктарам Калеем і Віктарам Крывалём вярталіся да машыны. Калі яны адышліся ад людзей на плошчы, іх схапілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Удзельнікі мітынгу, убачыўшы, што затрымліваюць лідэраў, паспрабавалі іх абараніць. У выніку людзі ў цывільным сталі збіваць людзей.

Анатолю Лябедзьку нанеслі ўдар па твары кулаком. Калі палітык апусціўся адным каленам на зямлю, яму на далонь наступілі чаравіком і пашкодзілі пальцы.

«Усё адбывалася подла. Калі мы стаялі на плошчы і нас было шмат, міліцыя баялася нас чапаць. Больш за тое, «дэпутат» «палаты прадстаўнікоў», які выйшаў да нас, абяцаў, што нікога не затрымаюць. Але варта нам было трохі адысці, як нас тут жа схапілі», – распавёў Анатоль Лябедзька прэс-цэнтру Хартыі’97.

Анатолю Лябедзьку атрымалася адбіцца, аднак лідэраў прадпрымальнікаў затрымалі.

Апошнія навіны