BE RU EN

Кандаліза Райс заклікае Беларусь да пераменаў

  • 11.12.2007, 11:19

Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс выступіла з жорсткай крытыкай у адрас улад Беларусі.

«Беларускі рэжым узмацніў пераслед апазіцыі і звычайных грамадзян, якія мірна выступаюць за перамены», – заявіла Райс у панядзелак на цырымоніі ў дзярждэпартаменце ЗША ў сувязі з прысуджэннем узнагароды «Дыпламатыя за свабоду» амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт.

Кандаліза Райс нагадала, што нядаўна сустракалася ў Вашынгтоне з дэлегацыяй прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, якія дзякавалі ЗША за аказаную ім падтрымку.

Райс выступіла на цырымоніі ўзнагароджання, праведзенай з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека. На цырымоніі прысутнічаў таксама намеснік старшыні сенацкага камітэта па замежных справах сенатар-рэспубліканец Рычард Лугар.

Апошнія навіны