BE RU EN

Нам патрэбна свабода (Фота)

  • 11.12.2007, 10:33

10 снежня, а 18 гадзіне мінскія актывісты Руху “За Cвабоду” зладзілі перфоманс, прымеркаваны да сусветнага Дня правоў чалавека.

Каля станцыі метро “Акадэмія навук” уздоўж праспекту Незалежнасці размясцілася дзесяць чалавек з заклееным ротам. На стужках, абмотаных вакол твару былі надпісы “КДБ”, “міліцыя”, “телебачанне”.

Гэткім чынам моладзь звяртала ўвагу мінчукоў на праблемы са свабодай слова ў краіне. Надпісы на стужках сімвалізавалі тое, што, на думку маладых людзей, замінае рэалізацыі свабоды слова.

Акцыя доўжылася каля 10 хвілінаў. Мінакі паставіліся да яе з цікавасцю.

Апошнія навіны