BE RU EN

У Валожыне абваліўся будынак шпіталя (Фота)

  • 11.12.2007, 10:38

У Валожыне абваліўся франтон пяціпавярховага будынка – пацыентаў раённай хірургіі тэрмінова перавялі ў іншыя аддзяленні.

У нядзелю а шостай гадзіне раніцы дзяжурная змена аддзялення хірургіі Валожынскай ЦРБ здрыганулася ад моцнага грукату – уся цэнтральная частка недабудаванага пяціпавярховага корпуса асела з пятага па першы паверх, паведамляе "Рэспубліка".

– Будаўніцтва акушэрска-гінекалагічнага корпуса вялося з 1992-га па 1997 год. Цагляную каробку паставілі, але мяккі дах так і не заслалі. Неўзабаве ўсе працы на аб'екце замарозілі. Гады зрабілі сваю справу – цэнтральная частка пяціпавярховіка знаходзілася ў пагрозлівым аварыйным стане. Таму сумесна з праектным інстытутам распрацаваны праект па дэмантажы небяспечнага франтона. Па іроніі лёсу працы павінны былі пачацца ўжо ў гэты панядзелак, – распавядае Алег Скадорва, начальнік Валожынскага РАНС. – Дзеючы корпус хірургіі знаходзіцца ўсяго ў некалькіх метрах ад небяспечнага "недастроя". Таму 31 пацыента аддзялення хірургіі на ўсялякі выпадак перавялі ў іншыя карпусы ЦРБ. На месца абвальвання адразу ж прыбылі мясцовыя ратавальнікі, спецтэхніка і кіналагічная служба РАСН. Абышлося без пацярпелых.

Цяпер вакол злапомнага будынка выстаўленае ачапленне. На месцы працуюць прадстаўнікі праектнага інстытута: яны павінны вырашыць, як разбіраць астаткі пяціпавярховіка. Варыянты два: накіраваны выбух або сценабітная машына. Меркаваная прычына гэтага беспрэцэдэнтнага для Валожына інцыдэнту – падмыў падмурка.

Апошнія навіны