BE RU EN

Былога дыктатара прысудзілі да 6 гадоў турмы

  • 12.12.2007, 8:47

Суд Пяру вынес прысуд па справе былога прэзідэнта краіны Альберта Фухіморы. Ён быў прызнаны вінаватым у злоўжыванні ўладай у перыяд свайго кіравання і прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення свабоды, паведамляе AFP.

Усяго Фухіморы былі прад'яўленыя некалькі абвінавачванняў, з іх пяць – у карупцыі. Абвінавачванне ў злоўжыванні паўнамоцтвамі тычыцца ператрусу ў кватэры жонкі начальніка перуянскай выведкі Уладзіміра Мантэсінас. На загад Фухіморы паліцыянты канфіскавалі некалькі к з відэазапісамі, на якіх быў Мантэсінас, які даваў хабары сябрам апазіцыі і супрацоўнікам СМІ.

Раней паведамлялася, што ў выпадку, калі Фухімору прызнаюць вінаватым па ўсіх абвінавачваннях, яму пагражала б да 30 гадоў турмы.

Альберта Фухіморы быў прэзідэнтам Пяру з 1990 па 2000 гады.

Апошнія навіны