BE RU EN

Студэнты стануць «зайцамі»

  • 16.12.2007, 18:35

З 17 снежня беларусы пазбаўляўляюцца ўсіх ільгот. Актывісты дэмакратычнай апазыцыі правялі ў Менску шэраг акцый. У другой палове дня каля 50-ці моладзевых актывістаў грамадзянскай кампаніі “За свабоду” правялі флэш-моб на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі.

Двое удзельнікаў акцыі з шыльдамі “Народны дэпутат” забіралі ільготныя талёны ў студэнтаў, якія утварылі чаргу. І выдавалі ім узамен маску з вушамі зайцоў, моркву і капусту. Хлопцы і дзяўчаты начапілі маскі і пачалі грызьці гародніну. Потым яны вадзілі карагоды каля елкі перад Нацыянальнай бібліятэкай.

Пасьля удзельнікі акцыі зрабілі невялікае шэсьце ад бібліятэкі да станцыі мэтро “Усход”, падчас якога скандавалі “Не – адмене льгот!” Мінакі выказвалі падтрымку. Дэманстранты з вушамі зайцоў селі ў мэтро і на гэтым акцыя скончылася. Міліцыі нідзе не было і ніхто з удзельнікаў флэш-мобу ня быў затрыманы.

Апошнія навіны