У Польшчы пратэставалі супраць расейскай акупацыі Беларусі (Фота)
- 17.12.2007, 9:56
16 снежня ў Ополе (Польшча) адбылася акцыя пратэсту супраць стварэння «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. У цэнтры горада, каля помнiкa "Bojownikam o polskosc opolsko Slaska", удзельнікі акцыі ўзнялi беларускі нацыянальны сцяг, разгарнулi расцяжку "Не -- расeйскай акупацыi Беларусі".
На працягу акцыi, якая працягвалась больш за гадзiну, раздавалiся ўлеткi мiнакам з iнфармацыяй аб тым, што адбываецца у Беларусi.